Міжнародны дзень роднай мовы быў абвешчаны ЮНЕСКА ў лістападзе 1999 года, на 30-й сесіі Генеральнай канферэнцыі. Гэтая ініцыятыва была накіравана на падтрымку моўнай разнастайнасці, шматмоўнай адукацыі і ўсведамлення важнасці моўных і культурных традыцый.
Родная мова – гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаём свет. Гэта наша гісторыя, наша памяць, наш гонар.
Беларуская мова – мілагучная, старажытная і надзвычай прыгожая! Давайце шанаваць і абараняць яе, бо гэта наш абавязак перад будучымі пакаленнямі.