Яндекс.Метрика
Вторник, 21 февраля 2023 19:39

Дзень роднай мовы адзначылі ў Гродна

21 лютага адзначаецца Дзень роднай мовы. У нашай краіне дзейнічае адначасова дзве мовы – руская і беларуская. Але калі спытаць у грамадзяніна, якая з іх мілагучней і бліжэй да сэрца, адказ будзе відавочны – родная. Ужо традыцыйна напрыканцы лютага ва ўстановах адукацыі, калектывах на прадпрыемствах, дзяржаўных установах і нават у крамах вакол магчыма пачуць беларускую мову. У гэтае свята кожны ахвотны меў магчымасць далучыцца да агульнай рэспубліканскай дыктоўкі. Жадаючых было шмат, толькі ў Купалаўскім універсітэте іх было больш за тысячу чалавек. Да дыктоўкі далучыліся і работнікі аблвыканкама. Падрабязней у наступным матэрыяле.

Свой працоўны дзень работнікі аблвыканкама пачалі з дыктанта на роднай мове. У прасторнай зале за сталамі, як за партамі, пад мілагучны настаўніцкі голас яны выводзілі літару за літарай імкнучыся не дапусціць памылак. На паўгадзіны гэтыя дарослыя людзі быццам вярнуліся ў школу.

ТАЦЦЯНА ВАСЮКЕВІЧ, ГАЛОЎНЫ СПЕЦЫЯЛІСТ ГАЛОЎНАГА УПРАЎЛЕННЯ ГРОДЗЕНСКАГА АБЛВЫКАНКАМА: 

- Неяк так наведала водарам дзяцінства, прыемнымі такімі захапляльнымі эмоцыямі, і гэта добрая традыцыя ўспомніць родную мову, успомніць мову бацькоў, і, канешне, папоўніць свой граматычны запас і свае веды.

Тэкст для дыктоўкі абралі Ўладзіміра Ліпскага “Музейная гара”. Ён прысвечаны гродзенскім замкам, Старому і Новаму. Намаганнямі гісторыкаў, работнікаў культуры і рэстаўратараў яны захаваліся да нашых дзён. Сёння замкі зноў прымаюць у сваіх залах гасцей, зноў здзіўляюць прыгажосцю ўбранства, гатовыя распавесці доўгую і захапляльную гісторыю ўладароў.

ІРЫНА МЯЛЕШКА, НАСТАЎНІК БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ І ЛІТАРАТУРЫ ГРОДЗЕНСКАЙ ГІМНАЗІІ №10 ІМЯ МІТРАПАЛІТА ФІЛАРЭТА ВАХРАМЕЕВА:

- Вельмі хацелася, каб мы успомнілі з чаго пачынаецца наш горад, чым мы ганарымся. Таму что Стары і Новы замкі – гэта перш за ўсё Вялікі князь наш Вітаўт і Стэфан Баторый, гэта тыя людзі, хто далі штуршок да развіцця нашага горада. І мы, канешне, ганарымся тым, што гэтыя людзі калісці былі ў нашым горадзе, былі ў нашых замках.

Успомнілі і пра іншыя рэчы якія дасталіся нам ад продкаў, а зараз знаходзяцца ў музеях. Дзень роднай мовы – гэта яшчэ адна магчымасць успомніць пра нашыя карані. Тэкст як запрашэння да наведвання ў гэтыя замкі.

РУСЛАН АБРАМЧЫК, НАЧАЛЬНІК ГАЛОЎНАГА ЎПРАЎЛЕННЯ АДУКАЦЫІ ГРОДЗЕНСКАГА АБЛВЫКАНКАМА:

- Калі кожны народ заявіць аб сабе, аб сваёй адметнасці, праве захавання культурнай спадчыны, праве выбіраць свой шлях. Беларускі народ таксама ідзе сваім шляхам, заяўляе аб гэтым адкрыта, захоўвае сваю адметнасць, захоўвае немалымі намаганнямі свае матэрыяльныя і нематэрыяльныя гістарычныя каштоўнасці.

Агульная “Купалаўская дыктоўка” прайшла ў 15 карпусах і 4 каледжах. Толькі ў галоўным корпусе ўніверсітэта сабраліся амаль сто чалавек. Ужо пяты год такая традыцыя аб’ядноўвае студэнтаў і выкладчыкаў.

ДАР’Я МЫШКО, КАРЭСПАНДЭНТ:

- Індыя, Ізраіль, В’етнам, Казахстан, Кітай і Расія. Па ўсім свеце ў гэты дзень прагучала беларуская мова. Тысячы людзей пісалі пад дыктоўку тэксты знакамітых творцаў. Яны не вельмі складаныя, але чапаюць за душу.

Больш 10 замежных пасольстваў падтрымалі “Купалаўскі дыктант”. Гэта тыя, каму падабаецца беларуская мова, хто ведае і распаўсюджвае спадчыну Купалы ў сваіх краінах.

АЛЯКСАНДР КАРЧЭЎСКІ, ПЕРШЫ ПРАРЭКТАР ГРОДЗЕНСКАГА ДЗЯРЖАЎНАГА ЎНІВЕРСІТЭТА ІМЯ ЯНКІ КУПАЛЫ:

- Из года в год этот текст о нашей прекрасной стране, о наших искренних людях, которые своим кропотливым искренним трудом созидают и транслируют этот внутренний посыл за пределами нашей страны.

Калі школьныя дыктоўкі і не былі святам, то зараз кожны з прысутных пацвердзіць, што такое вяртанне ў мінулае падымае настрой. У аўдыторыі прысутнічалі не толькі беларусы, але і студэнты па абмену, якія вырашылі вывучаць нашу мову. Традыцыйна тэкст дыктоўкі чытала вядучая рубрыкі “5 хвілін па-беларуску” на тэлеканале “Гродна Плюс” Аляксандра Матачкіна-Радковіч.

АЛЯКСАНДРА МАТАЧКІНА-РАДКОВІЧ, АСПІРАНТ ГРОДЗЕНСКАГА ДЗЯРЖАЎНАГА ЎНІВЕРСІТЭТА ІМЯ ЯНКІ КУПАЛЫ:

- Тэкст нашага беларускага знакамітага пісьменніка Янкі Сіпакова, які так і завецца сімвалічна “Ліст да Радзімы” з’яўляецца сваеасаблівым натхненнем і праявай любові да роднага краю, да родных куточкаў, да родных мясцін у якіх мы з вамі жывем.

Кожны год у такіх дыктоўках удзельнічаюць тыя, хто сапраўды лічаць беларускую мову роднай і з годнасцю размаўляюць на ёй. І гэтымі маленькімі штуршкамі мы будзем і далей берагчы беларускую мову.

Автор: Д. Мышко

Оператор: В. Мальцаў

Медиа

Дополнительная информация

  • Использование материалов: Обращаем внимание, что использование наших материалов, согласно Закона Республики Беларусь «Об авторском праве и смежных правах», возможно только при указании автора (Телеканал «Гродно Плюс») и ссылки на первоисточник (конкретную статью на сайте), если письменно Ваше издание не уведомлено об ограничениях в использовании нашей информации.

Календарь новостей

« Февраль 2025 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28    

Последние новости

Первый пожар из-за пала травы произошел в Гродненской области

Первый пожар из-за пала травы произошел в Гродненской области

21 марта слонимским спасателям поступил вызов из деревни Малышевичи, где на частном подворье загорелась хозяйственная постройка, от которой огонь перекинулся на сухую траву, сообщает МЧС Беларуси.

22-02-2025 Новости "Гродно Плюс"

Президентская хоккейная команда в 6-ой раз одержала победу в РХЛ

Президентская хоккейная команда в 6-ой раз одержала победу в РХЛ

Хоккейная команда Президента Беларуси одержала уверенную победу в шестом матче регулярного сезона Республиканской хоккейной лиги, сообщает БЕЛТА.

22-02-2025 Новости "Гродно Плюс"

Армия глазами молодежи и опытных офицеров. Новый выпуск ток-шоу "ПРОФиль" уже в сети

Армия глазами молодежи и опытных офицеров. Новый выпуск ток-шоу "ПРОФиль" уже в сети

В преддверии Дня защитников Отечества и Вооруженных Сил Республики Беларусь не пропустите новый выпуск программы.

22-02-2025 Новости "Гродно Плюс"

Новости Гродно

Журнал "Гродно"