Уладальніцы гэтага імя адрозніваюцца моцнай воляй, выдатнай інтуіцыяй і аналітычным розумам. Яны ўмеюць захоўваць самавалоданне ў самых складаных сітуацыях, нясуць вакол сябе гармонію і заўсёды гатовыя прыйсці на дапамогу.
На беларускіх землях гэтае імя вядома з часоў прыняцця хрысціянства і хутка стала родным для нашага народа. У беларускай мове яно здабыла свае ўласныя, неверагодна пявучыя народныя формы, такія як Арына і Ярына. А ў сям'і дзяўчынак называюць: Іра, Ірачка, Ірыша, Ірынка, а таксама традыцыйнымі – Арынка і Ярынка.
Больш цікавых фактаў глядзіце ў праграме «Гісторыя жаночых імён» на тэлеканале «Гродна Плюс».
























