Яндекс.Метрика
Четверг, 25 декабря 2025 06:54

Віншаванне біскупа Гродзенскага Уладзіміра Гуляя на Божае Нараджэнне і новы 2026 год

Біскуп Гродзенскай епархіі звярнуўся да вернікаў і пажадаў ім радасных свят Божага Нараджэння, Божага міру ў сэрцах, домах і парафіях, а таксама добрага здаровя, шчасця і поспехаў у новым 2026 годзе.

Умілаваныя ў Хрысце Пану Браты і Сёстры!

Дарагія Вернікі нашай дыяцэзіі!

У святы Божага Нараджэння мы з глыбіні сэрцаў узносім Нябеснаму Айцу гімн радасці, удзячнасці і праслаўлення. Злучаючы свае галасы з хорамі анёльскіх войскаў, спяваем: “Хвала на вышынях Богу, а на зямлі спакой людзям добрай волі” (Лк 2, 14).

Урачыста адзначаючы прыйсце Божага Сына ў свет, мы праслаўляем неспасціжны цуд Божай любові: такой вялікай, бязмежнай і безумоўнай любоўю Бог палюбіў кожнага чалавека, што ў Асобе Езуса Хрыста стаў Эмануэлем – Богам з намі – і пасяліўся сярод людзей. Ён увайшоў у штодзённасць нашага жыцця, каб былі ўпэўнены, што ў кожнай сітуацыі, у кожным досведзе, з якімі можам сутыкнуцца, Пан Езус з намі, ніколі не пакіне, заўсёды ёсць і будзе на нашым баку.

Ці можа быць для чалавека большая радасць, чым усведамленне, што ён любімы – прычым любімы самім Богам? Ці існуе якаясьці сіла, якая магла б яго аддзяліць ад бясконцай Божай любові? Чым больш мы адкрываем сэрцы на гэтую любоў, чым больш дазваляем ёй даваць належны кірунак сваім думкам, словам і ўчынкам, тым больш адчуваем у сабе бласлаўленне міру.

Святы Айцец Леў XIV адразу пасля абрання на Апостальскі Пасад, калі ўпершыню ўдзяляў бласлаўленне “Гораду і свету”, казаў аб дары міру, які Хрыстос нясе ўсяму чалавецтву. Гэты мір паходзіць ад Бога, які любіць усіх людзей без выключэння сваёй безумоўнай любоўю. Такі мір з’яўляецца няўзброеным і раззбройвае, ён пакорны і трывалы – бо заснаваны не на страху і сіле, а на любові і справядлівасці, адзінстве і братэрстве.

У гэты цудоўны святочны час ахопліваю ўсіх Вас, дарагія Браты і Сёстры, сваёй малітвай і прашу навароджанага Збаўцу прынесці бласлаўленне міру. Няхай у Вашых сэрцах, дома, там, дзе вучыцеся і працуеце, у Вашых парафіях і супольнасцях, у нашай Айчыне і ва ўсім свеце ўсталюецца сапраўдны Божы мір, а разам з ім – любоў і радасць, дабрыня і цеплыня, цярплівасць і чуласць, аптымізм і надзея.

Няхай як за вігілійнымі сталамі, так і кожны дзень у нашых сэрцах будзе дастаткова месца для тых людзей, якія хворыя, якія пакутуюць, якія бедныя і самотныя, засмучаныя і нешчаслівыя, людзей пажылога ўзросту і тых, хто сутыкаецца з якойсьці сацыяльнай ізаляцыяй. Зробім усё, што ў нашых сілах, каб іх дасягнула святочная радасць і цяпло Божай любові, якая лечыць раны чалавечых сэрцаў.

Дарагія Вернікі нашай дыяцэзіі! Няхай у новым 2026 годзе Пан Бог адорвае Вас добрым здароўем, душэўным ладам, асабістым шчасцем і поспехамі ва ўсіх важных справах. Няхай кожны дзень праходзіць пад знакам міру і Божага бласлаўлення.

Памятаючы пра Вас, дарагія Браты і Сёстры, у сваіх малітвах ля ясляў навароджанага Збаўцы, аднаўляю сваю гарачую просьбу маліцца за мяне. Радасных свят!

Ваш біскуп Уладзімір

Гродна, Божае Нараджэнне, 2025

Медиа

Дополнительная информация

  • Использование материалов: Обращаем внимание, что использование наших материалов, согласно Закону Республики Беларусь «Об авторском праве и смежных правах», возможно только при указании автора (Телеканал «Гродно Плюс») и ссылки на первоисточник (конкретную статью на сайте), если письменно Ваше издание не уведомлено об ограничениях в использовании нашей информации.

Календарь новостей

« Сентябрь 2026 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30        

Последние новости

Детскую площадку обновляют на проспекте Янки Купалы, 69

Детскую площадку обновляют на проспекте Янки Купалы, 69

В областном центре продолжается акция «Территория счастливого детства».

11-09-2026 Новости "Гродно Плюс"

Молодежные организации города пополнились юными гродненцами-активистами

Молодежные организации города пополнились юными гродненцами-активистами

Акция ко Дню народного единства прошла в областном Дворце творчества детей и молодежи.

11-09-2026 Новости "Гродно Плюс"

Младший сын Александра Лукашенко служит в армии

Младший сын Александра Лукашенко служит в армии

«Младший сын уже служит в армии. Никто и не знал даже. Виктор (Министр обороны Виктор Хренин. - Прим.) призвал. Служит в армии, как положено, как все. Лейтенант. Не буду говорить где...

11-09-2026 Новости "Гродно Плюс"

Новый автобусный маршрут № 22 свяжет улицу Одельскую и площадь Декабристов

Новый автобусный маршрут № 22 свяжет улицу Одельскую и площадь Декабристов

В целях улучшения транспортного обслуживания жителей города Гродно с 14 сентября начинает курсировать новый городской автобусный маршрут № 22 «Улица Одельская – Площадь Декабристов».

11-09-2026 Новости "Гродно Плюс"

Новости Гродно

Журнал "Гродно"