Яндекс.Метрика
Воскресенье, 05 апреля 2026 06:00

Епископ Гродненской епархии Римско-католической Церкви Владимир Гуляй поздравил верующих с Пасхой

Гродзенскі біскуп Уладзімір звярнуўся да вернікаў дыяцэзіі з велікодным пасланнем, напоўненым радасцю, надзеяй і заклікам да адзінства.

Хрыстус уваскрос – сапраўды ўваскрос!

Сёння звяртаюся да кожнага з вас з гэтым традыцыйным прывітаннем, якое выражае сутнасць хрысціянскай веры. Для нас, хрысціян, няма важнейшай праўды, чым тая, што Хрыстус уваскрос. Няма больш урачыстага спеву, чым велікоднае “Аллелюя”. Няма больш радаснага відовішча, чым пустая магіла нашага Збаўцы.

“Калі Хрыстус не ўваскрос, то марнае і прапаведаванне нашае, і вера вашая марная” (1Кар 15, 14), – піша святы апостал Павел. Калі б Хрыстус не ўваскрос, Яго Евангелле было б нічым большым, чым толькі марай пра лепшы свет і больш высакароднага чалавека – марай прыгожай і ўзнёслай і адначасова сумнай, бо немагчымай для выканання. Езус Хрыстус быў бы постаццю трагічнай: вестуном і абаронцам высокіх ідэалаў, які загінуў у барацьбе з жорсткай рэчаіснасцю гэтага свету.

Дзякуючы ўваскрасенню Езуса Хрыста мы можам убачыць у поўным ззянні праўду і моц Яго Добрай Навіны. Хоць наша штодзённасць напоўнена цяжкасцямі, сумам і трывогамі, у святле Пасхальнай таямніцы мы верым, што поўная і канчатковая перамога належыць справядлівасці і праўдзе, любові і міру, дабру і прыгажосці. І нават апошні, найвялікшы наш вораг, якім з’яўляецца смерць, аказваецца бяссільным, раз і назаўсёды пераможаным Тым, хто дае жыццё.

Дарагія браты і сёстры! З нагоды свята Уваскрасення Пана выказваю вам самыя сардэчныя віншаванні. Няхай святкаванне велікодных урачыстасцяў стане для нас асабістай сустрэчай з Езусам Хрыстом, Панам і Адкупіцелем, які вядзе сваіх вернікаў зямнымі шляхамі да паўнаты шчасця ў нябеснай айчыне. Няхай блізкасць Хрыста і моц Яго ласкі ўжо цяпер дазволяць кожнаму з нас спазнаць радасць новага, пасхальнага жыцця. Няхай кожны дзень нашай зямной пілігрымкі будзе напоўнены надзеяй і аптымізмам, будзе шчодрым на ўчынкі любові і дабрыні, натхняе да бескарыслівага служэння і аддання сябе дзеля бліжніх. Будзем абвяшчаць усяму свету, што Хрыстус уваскрос, не толькі словамі, але і праўдай нашага жыцця.

Яднаюся з вамі, дарагія вернікі нашай дыяцэзіі, у радасным святкаванні Хрыстовай перамогі, памятаю пра вас у сваіх малітвах і пакорна прашу аб малітве за мяне.

Радасных велікодных святаў!

Ваш біскуп Уладзімір

Дополнительная информация

  • Использование материалов: Обращаем внимание, что использование наших материалов, согласно Закону Республики Беларусь «Об авторском праве и смежных правах», возможно только при указании автора (Телеканал «Гродно Плюс») и ссылки на первоисточник (конкретную статью на сайте), если письменно Ваше издание не уведомлено об ограничениях в использовании нашей информации.

Календарь новостей

« Май 2026 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31

Последние новости

Неделя Президента в цитатах

Неделя Президента в цитатах

Выбрали для вас самое интересное из рабочей недели Президента:

30-05-2026 Новости "Гродно Плюс"

В школах появится новый факультатив по искусственному интеллекту

В школах появится новый факультатив по искусственному интеллекту

Министерство образования утвердило программу факультативных занятий «Прикладные технологии искусственного интеллекта» для учащихся 8–11 классов. Соответствующее постановление вышло 25 мая 2026 года.

30-05-2026 Новости "Гродно Плюс"

«Небо», «Пельменная», «Бакст» и «Раскоша»: знакомим с сетами ещё четырех заведений Гродно

«Небо», «Пельменная», «Бакст» и «Раскоша»: знакомим с сетами ещё четырех заведений Гродно

10 кафе и ресторанов города представят свои лучшие оригинальные и выгодные сеты. Главная тема – белорусская кухня.

30-05-2026 Новости "Гродно Плюс"

Желание завести знакомства обернулось для студента из Гродно потерей 2000 рублей

Желание завести знакомства обернулось для студента из Гродно потерей 2000 рублей

В тематическом чат-боте Telegram молодой человек познакомился с девушкой под ником «Машка». Непринуждённое общение быстро перешло в романтическое русло.

30-05-2026 Новости "Гродно Плюс"

Новости Гродно

Журнал "Гродно"