Яндекс.Метрика
Воскресенье, 20 апреля 2025 06:00

Епископ Гродненской епархии римско-католической церкви Владимир Гуляй поздравил верующих с Пасхой

Гродзенскі біскуп Уладзімір звярнуўся да вернікаў дыяцэзіі з велікодным пасланнем, напоўненым радасцю, надзеяй і заклікам да адзінства.

Умілаваныя ў Хрысце Пану Браты і Сёстры, Дарагія Вернікі нашай дыяцэзіі!

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос! Алелюя!

Гэтае пасланне радасці і надзеі гучыць сёння ў нашых святынях, у нашых дамах і ў сэрцах хрысціян ва ўсім свеце. Адзначаючы велікодныя святы, успамінаем найважнейшыя падзеі ў гісторыі чалавецтва. Езус Хрыстус, Сын Божы, які з любові ўзяў на сябе цяжар чалавечых грахоў і памёр за нас на ганебным дрэве крыжа, уваскрос. У Пасхальнай Таямніцы Хрыста бясконцая Божая любоў атрымала поўную і канчатковую перамогу над сіламі зла, цемры і граху.

Верым, што ўваскрасенне Езуса мае пазачасавы характар, з’яўляецца заўсёды актуальным і датычыць кожнага з нас. Як гаворыць св. апостал Павел, “калі ж мы памерлі з Хрыстом, то верым, што і жыць будзем з Ім, ведаючы, што Хрыстос, які ўваскрос, ужо не памірае, смерць ужо не мае над Ім улады” (Рым 6, 8–9).

Ці ж можа быць для нас большая радасць, чым усведамленне, што кожны дзень зямной вандроўкі мы рухаемся не да пустаты і небыцця, а да паўнаты новага, сапраўднага жыцця, у якога не будзе канца? У гэтым пілігрымаванні мы не пакінуты на саміх сябе. Побач заўсёды Езус Хрыстус, уваскрослы Збаўца, які сваёй боскай любоўю спадарожнічае нам на шляхах жыцця, асвятляе святлом свайго Слова і асвячае сакраментальнай ласкай.

Прыгожым і сімвалічным знакам з’яўляецца тое, што ў гэтым годзе мы святкуем Вялікдзень у адзін дзень з вернікамі Праваслаўнай Царквы і іншых хрысціянскіх супольнасцей. Няхай сумеснае перажыванне пасхальнай радасці яшчэ больш уздальняе нас усіх да штодзённага адкрывання бясконцай любові Хрыста. Няхай уваскрослы Збаўца ўмацоўвае нашы сэрцы ў веры, надзеі і любові, няхай адкрывае нас на дар міру, адзінства, прабачэння і паяднання.

Хацеў бы скончыць гэтае віншаванне словамі Святога Айца Францішка з энцыклікі Dilexit nos: “Прашу Пана Езуса, каб з Яго Найсвяцейшага Сэрца выйшлі для ўсіх нас струмені жывой вады, каб загаіць раны, якія мы сабе наносім, узмацніць нашу здольнасць да любові і служэння, пабуджаць нас вучыцца таму, каб разам імкнуцца да справядлівага, салідарнага і братэрскага свету. Гэта будзе працягвацца да таго часу, пакуль мы, шчасліва з’яднаныя, не ўсцешымся ў Валадарстве Нябесным. Там будзе ўваскрослы Хрыстус, які прымірыць усе нашы адрозненні святлом, што нястомна сыходзіць з Яго адкрытага Сэрца. Няхай Езус уваскрослы будзе заўсёды бласлаўлёны!” (DN, 220).

Памятаю пра Вас, дарагія Вернікі нашай дыяцэзіі, у сваіх малітвах, паўтараю просьбу маліцца за мяне і жадаю ўсім ад шчырага сэрца радасных велікодных свят!

Ваш біскуп Уладзімір

Медиа

Дополнительная информация

  • Использование материалов: Обращаем внимание, что использование наших материалов, согласно Закону Республики Беларусь «Об авторском праве и смежных правах», возможно только при указании автора (Телеканал «Гродно Плюс») и ссылки на первоисточник (конкретную статью на сайте), если письменно Ваше издание не уведомлено об ограничениях в использовании нашей информации.

Календарь новостей

« Июнь 2025 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30            

Последние новости

Более 100 детей с особенностями психофизического развития стали участниками благотворительного мероприятии «Праздник детства»

Более 100 детей с особенностями психофизического развития стали участниками благотворительного мероприятии «Праздник детства»

Яркие шары, сказочные герои, новые друзья и интересные игры. Более 100 детей с особенностями психофизического развития стали участниками благотворительного мероприятия «Праздник детства».

09-06-2025 Новости "Гродно Плюс"

Медики университетской клиники стали донорами

Медики университетской клиники стали донорами

«Отдать часть себя, чтобы помочь спасти чужую жизнь». Сегодня в стране всё больше людей становятся донорами на постоянной основе. Сдают кровь и сами врачи. Они точно знают её ценность.

09-06-2025 Новости "Гродно Плюс"

Около 50 школьников будут жить в полевых условиях в 6-ой бригаде

Около 50 школьников будут жить в полевых условиях в 6-ой бригаде

В Гродно на базе 6-ой бригады начал свою работу палаточный лагерь.

09-06-2025 Новости "Гродно Плюс"

В Гродно с благотворительным концертом выступил Центральный пограничный ансамбль ФСБ

В Гродно с благотворительным концертом выступил Центральный пограничный ансамбль ФСБ

В Гродно с благотворительным концертом приехал Центральный пограничный ансамбль Федеральной службы безопасности Российской Федерации. Он выступил в областной филармонии в рамках культурно-патриотического проекта «Нас яднае граніца».

09-06-2025 Новости "Гродно Плюс"

Новости Гродно

Журнал "Гродно"