Яндекс.Метрика

Среда, 25 декабря 2024 06:00

Біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй павіншаваў з Божым Нараджэннем і Новым 2025-м годам

Умілаваныя ў Хрысце Браты і Сёстры, Сябры!

У чарговы раз разам з усёй супольнасцю Касцёла мы з верай схіляем калені перад навароджаным Езусам – Божым Сынам, які з любові да нас стаў сапраўдным чалавекам. Якая вялікая і дзіўная таямніца Божага Уцелаўлення! У ёй спаўняюцца найглыбейшыя чаканні і вечныя імкненні людскога сэрца. У свет, пагружаны ў цемру зла і граху, сагнуты пад цяжарам пакут, напоўнены смуткам і страхам, раздзіраемы нянавісцю і гвалтам, прыходзіць Эмануэль – Бог з намі. Яго прыйсце асвятляе цемру тленнасці нязгасным святлом Божай любові, што нараджае ў нашых сэрцах надзею. Я жадаю Вам, дарагія Браты і Сёстры, каб сёлетнія святы Божага Нараджэння прайшлі ў атмасферы міру і любові, згоды і адзінства, дабрыні і зычлівасці. Няхай нашы родныя дамы, супольнасці, да якіх належым, месцы вучобы і працы ўсё больш і больш становяцца падобнымі на дом Святой Сям’і ў Назарэце, дзякуючы пануючай у іх сапраўднай радасці, узаемнай павагі, духу любові і служэння. Няхай сярод нас не будзе нястачы ў зычлівых і добрых, ахвярных і самаадданых людзях, дзякуючы якім святочнае пасланне дасягне таксама асоб хворых і пакутуючых, адзінокіх і няшчасных, згубленых і духоўна зламаных, якія шукаюць разумення, спагады і падтрымкі. На парозе новага года Панскага, які па волі Святога Айца Францішка будзем перажываць у Паўсюдным Касцёле як юбілей надзеі, жадаю Вам, дарагія Дыяцэзіяне, каб кожны дзень Вашага жыцця станавіўся пілігрымкай надзеі. Няхай зямныя клопаты, паўсядзённыя праблемы і турботы, няўпэўненасць у заўтрашнім дні не засланяюць сапраўдную надзею, Даўцам і Крыніцай якой з’яўляецца сам Бог. Няхай штодзённы досвед ласкі і любові Нябеснага Айца, адкрыццё збаўчай блізкасці Езуса Хрыста, падпарадкаванне абнаўляючай моцы Святога Духа зробяць Вас сведкамі евангельскай надзеі, якая “не асароміць” (Рым 5, 5). Я памятаю пра Вас, дарагія Браты і Сёстры, у сваіх малітвах ля ясляў навароджанага Збаўцы і аднаўляю сваю гарачую просьбу маліцца за мяне.
Ваш біскуп Уладзімір

 

Дополнительная информация

  • Использование материалов: Обращаем внимание, что использование наших материалов, согласно Закону Республики Беларусь «Об авторском праве и смежных правах», возможно только при указании автора (Телеканал «Гродно Плюс») и ссылки на первоисточник (конкретную статью на сайте), если письменно Ваше издание не уведомлено об ограничениях в использовании нашей информации.

Календарь новостей

« Декабрь 2024 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31          

Последние новости

В Казахстане разбился пассажирский самолет

В Казахстане разбился пассажирский самолет

На борту находилось более 60 пассажиров и 5 членов экипажа. Александр Лукашенко выразил соболезнования Президенту Азербайджана Ильхаму Алиеву связи с трагической гибелью людей.

25-12-2024 Новости "Гродно Плюс"

Рождественский концерт прошел в Лютеранской кирхе

Рождественский концерт прошел в Лютеранской кирхе

Атмосфера сказки и ощущение праздника. Рождественский концерт прошел в Лютеранской кирхе. Ученики Гродненской детской школы искусств имени Антония Тизенгауза показали красоту классической музыки.

25-12-2024 Новости "Гродно Плюс"

Голосование в конкурсе «Лучшая новогодняя Арт-ёлка 2025» открыто!

Голосование в конкурсе «Лучшая новогодняя Арт-ёлка 2025» открыто!

50 дизайнерских ёлок украсили центр города. Предприятия, учреждения, организации и объединения города создали свои новогодние инсталляции – выбирать среди них лучшую будут гродненцы. Голосование будет завершено 29 декабря в 24:00.

25-12-2024 Новости "Гродно Плюс"

Гродненская администрация поздравляет с католическим Рождеством

Гродненская администрация поздравляет с католическим Рождеством

Гродненцев с Рождеством поздравляет Гродненский городской исполнительный комитет и городской совет депутатов.

25-12-2024 Новости "Гродно Плюс"

Новости Гродно

Журнал "Гродно"