Яндекс.Метрика
Среда, 21 февраля 2024 20:26

Як у Гродна адзначылі Міжнародны дзень роднай мовы?

Здымалі ЦікТок на мове, чыталі творы і гатавалі нацыянальныя стравы – так адзначылі ў нашым горадзе Дзень роднай мовы. Па дадзеных перапісу насельніцтва нашай краіны ў 2019 годзе, беларускую мову назвалі роднай амаль 5,1 млн жыхароў, неглядзячы на тое, што дзейнічае адначасова дзве мовы. Але мілагучней і бліжэй да сэрца – родная. Вольга Пранкевіч далучылася да ўсіх актыўнасцяў і гатова падзяліцца ўражаннямі.

Рыхтавацца да цэнтралізаванага экзамена па беларускай мове зараз можна праз Цік-ток. Кожны ролік – асобнае правіла, зацікавіць можа і рубрыка пераклад на рускую мову. Толькі адно відэа на гэту тэматыку налічвае да 70 тысяч пераглядаў. Ідэю “Цік-ток рэпетытара” прыдумала вучаніца дзясятага класа – Дзіяна Чамярыс разам з настаўнікам і аданчасова матуляй.

ДЗІЯНА ЧАМЯРЫС, ВУЧАНЬ ГІМНАЗІІ №6 ІМЯ Ф.Э. ДЗЯРЖЫНСКАГА ГОРАДА ГРОДНА:

- Ролікі ўяўляюць з сябе відэа ў форме анімацыі, дзе спачатку гледачы бачаць пытанне з варыянтамі адказу, а потым правільны адказ і абавязкова правіла. Гэтыя відэа спадабаліся маім сябрам і пачалі далучацца новыя падпісчыкі, з гэтага пачаліся штодзённыя відэа на канале.

Агульная колькасць відэаролікаў ужо больш за 300. Кожны са сваёй тэматыкай.

Да рэчы, працу дзяўчынкі адзначаюць не толькі падпісчыкі, у гэтым годзе яна стала пераможцам абласнога этапу конкурса “100 ідэй для Беларусі”. У сакавіку праект будзе прадстаўлены на рэспубліцы.

Смачная мачанка з наліснікамі, бульбяныя дранікі са смятанкай, шчодра нарэзаныя кавалачкі сала і розных відаў каўбас з лукам. На некальнікі гадзін школьная сталовая ператварылася ў сапраўдны рэстаран беларускай нацыянальный кухні і кожны вучань – гэта шэф-повар.

НАТАЛІЯ СЛАДКЕВІЧ, ВУЧАНЬ СЯРЭДНЯЙ ШКОЛЫ №16 ІМЯ А. СУХАМБАЕВА ГОРАДА ГРОДНА:

- Мы где-то два часа готовили, потому что бабушка всё рассказывала в подробностях. И было очень интересно и очень вкусно.

Журы конкурсу з задавальненнем слухалі рэцэпты прыгатавання ежы.

ВОЛЬГА ПРАНКЕВІЧ, КАРЭСПАНДЭНТ:

- Такія гастранамічныя фестывалі - гэта неверагодная магчымасць пакаштаваць незвычайныя стравы беларускай кухні. А таксама даведацца сямейныя рэцэпты, якія перадаваліся з даўніны. Вучні 16 школы да выканання свайго задання падышлі з фантазіяй. Расскажы, што ты прыгатаваў да конкурсу?   

Некаторыя вучні прыйшлі на конкурс з падтрымкай – бацькам такі фармат вельмі спадабаўся, тым больш, іх дапамога на кухні пад час ні лішняя.   

АЛЯКСАНДРА ЯБЛОНСКАЯ, ЖЫХАР ГОРАДА ГРОДНА:

- Такой конкурс кулинарный, мы не могли пройти мимо, потому что мы, вся семья, готовим. Муж и я мы повара, соответственно очень заинтересовала такая инициатива в школе. Ребенок у нас тоже был восхищен, заразил и нас и себя, соответственно, и мы решили, конечно же, поучаствовать.

Урокі беларускай мовы на працягу ўсяго дня праводзілі і бібліятэкі. Для дзяцей падрыхтавалі салодкія падарункі – слоўнікавы джэм.

ГАЛІНА ЦІХАНОВІЧ, ЗАГАДЧЫК ФІЛІЯЛА №6 ЦЭНТРАЛІЗАВАНАЙ БІБЛІЯТЭЧНАЙ СІСТЭМЫ ГОРАДА ГРОДНА:

- Дзеці вельмі актыўна ўдзельнічалі, бо праходзілі розныя віктарыны, гульні. Напрыклад, мы зрабілі такі збаночак, дзе зрабілі словы, якія мала ўжываюцца ў жыцці, і калі яны акуналі сваю руку ў збаночак, і мы былі здзіўлены, што яны ведаюць гэтыя словы, і мы не проста так рыхтаваліся, а с душою, каб дзеці больш ведалі родную мову.

Шчырыя дзіцячыя посмешкі, дзе-калі незразумелыя словы, многа жартаў і гульняў, і усе з нацыянальным каларытам і абсалютнай павагай і поўным сэрцам любові да самага сапраўднага, беларусскага – да мілагучнай і такой непаўторнай нашай роднай мовы.  Таксама ў міжнародны дзень ў гандлёвым цэнтры Triniti каля 100 чалавек заспявалі папулярную у нашай краіне песню “Касіў ясь канюшыну”.

Аўтар: Вольга Пранкевіч

Аператар: Васіль Мальцаў

 

 

Медиа

Дополнительная информация

  • Использование материалов: Обращаем внимание, что использование наших материалов, согласно Закону Республики Беларусь «Об авторском праве и смежных правах», возможно только при указании автора (Телеканал «Гродно Плюс») и ссылки на первоисточник (конкретную статью на сайте), если письменно Ваше издание не уведомлено об ограничениях в использовании нашей информации.

Календарь новостей

« Май 2025 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  

Последние новости

КУБОК БЕЛАРУСИ ОСТАЁТСЯ В ГРОДНО!

КУБОК БЕЛАРУСИ ОСТАЁТСЯ В ГРОДНО!

«Неман» – обладатель Кубка Беларуси 2025.

24-05-2025 Новости "Гродно Плюс"

Александр Лукашенко посетил горно-обогатительный комплекс в Любанском районе

Александр Лукашенко посетил горно-обогатительный комплекс в Любанском районе

Александр Лукашенко посетил горно-обогатительный комплекс в Любанском районе. Там завершается строительство горно-обогатительного комплекса. В то же время недра уже дают калийную руду.

23-05-2025 Новости "Гродно Плюс"

Какие идеи есть у молодёжи Гродненщины?

Какие идеи есть у молодёжи Гродненщины?

Стали известны проекты-победители в Гродненском областном конкурсе бизнес-идей. Первые три места заняли:

23-05-2025 Новости "Гродно Плюс"

Новости Гродно

Журнал "Гродно"