Бюджэт мінулага года быў сацыяльна арыентаваны, 80 адсоткаў сродкаў паступіла менавіта на гэтую сферу, адзначыў старшыня гарадскога выканаўчага камітэта Андрэй Хмель. Стаўку зрабілі на будаўніцтва жылога фонду (за 2023 год у эксплуатацыю ўвялі 230 тысяч квадратных метраў жылля), рамонт дарог і дваравых тэрыторый, развіццё інфраструктуры і транспартных зносін. Адна з галоўных падзей мінулага года – увод у працу адной з самых вялікіх школ у Гродзенскім рэгіёне, яна размяшчаецца ў Грандзічах. Свае дзверы для маленькіх пацыентаў адчыніла амбулаторыя на Лідскай, а таксама паліклініка № 8 у мікрараёне Альшанка.
АНДРЭЙ ХМЕЛЬ, СТАРШЫНЯ ГРОДЗЕНСКАГА ГАРВЫКАНКАМА
- Очень много отремонтировано дорог, и не только из местного бюджета. Здесь плечо нам подставили наши областные коллеги, руководство области, получены были субвенции из республиканского бюджета. В этом году очень серьёзно подтянули вопрос по ремонту кровель, ну и дороги. Я думаю, что в этом году это будет приоритетное направление. Планы есть у нас тоже большие, мы хотим сделать порядка 75 гравийных дорог в этом году.
Таксама ў Гродзенскім гарвыканкаме адбылася апошняя, 69 сесія дэпутатаў гарадскога Савета дэпутатаў 28 склікання. Ён, дарэчы, аказаўся ўнікальным, бо абіраючыся на 4 гады, народныя абраннікі адпрацавалі ўсе 6 гадоў.
БАРЫС ФЁДАРАЎ, СТАРШЫНЯ ГРОДЗЕНСКАГА ГАРАДСКОГА САВЕТА ДЭПУТАТАЎ:
- 6 лет очень, на мой взгляд, плодотворной хорошей, качественной работы. Как на уровне принятия серьёзных решений по развитию города, так и на уровне работы каждого депутата со своими избирателями. Депутаты сегодня, я могу с уверенностью сказать, каждый, прекрасно знает свой избирательный округ, проблемы, нужды. Очень многие проблемы решены. То, что не решено, понятны и определены пути решения этих вопросов.