Яндекс.Метрика
Воскресенье, 09 апреля 2023 06:00

Віншаванні біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча на ўрачыстасць Уваскрасення Пана 2023

«Спакой пакідаю вам, спакой Мой даю вам.

Не так, як дае свет, Я вам даю.

Няхай не трывожыцца сэрца вашае і не баіцца» (Ян 14, 27).

Умілаваныя ў Хрысце Пану браты і сёстры! Дарагія вернікі нашай дыяцэзіі!

Хрыстус уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

Вось стаім ля пустой Грабніцы Езуса Хрыста. Тое, што здавалася канцом і трагедыяй, у ззянні Уваскрасення атрымлівае новае, поўнае значэнне. Нас прасякае і ўзрушвае навіна: Езус жывы, перамог пакуту і смерць! Уваскрос! Хрыстус сапраўды з намі! Ён запэўніў у гэтым спалоханых апосталаў і запэўнівае нас.

Гэты святочны час з’яўляецца для нас нагодай па-новаму адкрыць з радасцю, што Бог у Езусе Хрысце сапраўды хоча быць для нас прыстанкам і моцай, самай паспяховай дапамогай у кожнай жыццёвай справе, асабліва ж у штодзённых клопатах і нягодах.

Хрыстус, адчыняючы нам брамы жыцця вечнага (пар. Ян 10, 1-21), прыносіць жаданы дар міру, якога свет даць не можа (пар. Ян 14, 27). Будзем жа напаўняць свае сэрцы гэтым Божым дарам, патрэбным сучаснаму чалавеку і свету. Дзякуючы гэтаму ў нас будуць нараджацца пачуцці прабачэння і братэрства, у нашых сэрцах згасне нянавісць і жаданне насілля, а ў іншым чалавеку мы ўбачым не ворага, якога трэба перамагчы, а брата, якога належыць прыняць і любіць, каб супольна будаваць лепшы свет.

На сёлетні пасхальны час жадаю вам Моцы, якую можа даць толькі Уваскрослы Хрыстус; Святла, якое апраменьвала б кожную вашу справу; Надзеі, якая б ніколі ў вас не згасла, і Любові, якая дапамагла б вам пераадолець усялякія цяжкасці і цярпенні.

Няхай Хрыстус адорвае вас сваім благаслаўленнем, здароўем і патрэбнымі ласкамі. Няхай выбавіць ад заразы, голаду, агню і вайны, а таксама адорыць нашы часы мірам. Сапраўдным мірам паміж нашымі народамі, у нашых сем’ях і ў кожным чалавечым сэрцы.

Усім вам жадаю шчаслівага святкавання і ад усяго сэрца благаслаўляю.

Аляксандр Кашкевіч

Біскуп Гродзенскі

Медиа

Дополнительная информация

  • Использование материалов: Обращаем внимание, что использование наших материалов, согласно Закона Республики Беларусь «Об авторском праве и смежных правах», возможно только при указании автора (Телеканал «Гродно Плюс») и ссылки на первоисточник (конкретную статью на сайте), если письменно Ваше издание не уведомлено об ограничениях в использовании нашей информации.

Календарь новостей

« Апрель 2025 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30        

Последние новости

Новый выпуск трогательного проекта «Объятия сквозь время» – к вашему просмотру

Новый выпуск трогательного проекта «Объятия сквозь время» – к вашему просмотру

С помощью искусственного интеллекта мы анимируем фото ветеранов войны и их внуков или правнуков. Желающих виртуально "обняться" буквально тысячи, а это значит, что задумка нашла отклик в сердцах многих. Наша...

16-04-2025 Новости "Гродно Плюс"

В Гродно зафиксировали более 100 обращений с укусами паразитов

В Гродно зафиксировали более 100 обращений с укусами паразитов

Пик активности приходится на апрель – май.  Как обезопасить себя от их укуса, рассказали медики.

15-04-2025 Новости "Гродно Плюс"

Как прошёл рейд по городским маршруткам в Гродно?

Как прошёл рейд по городским маршруткам в Гродно?

Несмотря на регулярные проверки со стороны инстанций, некоторые перевозчики пассажиров до сих пор нарушают правила.

15-04-2025 Новости "Гродно Плюс"

Новости Гродно

Журнал "Гродно"