
На яе запрасілі прадстаўнікоў рэспубліканскіх і раённых СМІ з усіх рэгіёнаў краіны і Мінска. У першую чаргу, журналістаў цікавілі пытанні, якія маюць адносіны да змяненняў у судовым заканадаўстве.Як адзначыў першы намеснік Старшыні Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь Валерый Калінковіч, статыстыка разглядання судовых спраў за 2022 год наглядна дэманструе пэўную дынаміку. Так, значна павялічылася колькасць злачынстваў, звязаных са збытам наркотыкаў, крадзяжом маёмасці і ўхіленнем ад выплаты аліментаў. А вось колькасць судовых спраў па артыкулах аб незаконных дзеяннях са зброяй ці, напрыклад, выпадкі рабавання знізіліся. Акрамя таго, асобую ўвагу на сустрэчы звярнулі на інстытут народных засядацеляў, які зноў вярнуўся ў судовую сістэму. Нагадаем, зараз у кожным раённым судзе створаны такія групы з ліку насельніцтва, якія будуць прымаць ўдзел у разгляданні судовых спраў.
АЛЯКСАНДР КОРЗУН, СТАРШЫНЯ ГРОДЗЕНСКАГА АБЛАСНОГА СУДА:
- Прошедший год он показал, что общее количество поступивших дел, как уголовных, гражданских, так и административных. Оно увеличилось, мы рассмотрели вместе с районными судами порядка 58 тысяч общее количество дел и материалов. Что говорит об увеличении нагрузки, да, были у нас и резонансные дела, уголовные дела, которые имели повышенную и общественную значимость и резонанс. Это дела, связанные, конечно же, с делом в отношении Автуховича и иных лиц. И другие дела.
912 іскавых заяў паступілі толькі ў эканамічны суд у мінулым годзе. Па-ранейшаму асноўнай катэгорыяй спрэчак застаюцца патрабаванні маёмаснага характару. Так, 52% ад агульнай колькасці разгледжаных спраў звязаны з невыкананнем абавязкаў па дамавах, у прыватнасці, павялічылася колькасць спрэчак, якія маюць дачыненне да пытанняў па дагаворах арэнды. Менш заяў стала аб спагнанні падаткаў і збораў. Яшчэ адным важным накірункам, які падкрэслілі на прэс-канферэнцыі, стала колькасць заяў аб банкруцтве, іх было на 12% больш, чым у мінулым годзе. У выніку 8 дзяржаўных арганізацый былі ліквідаваны.
ДЗЯНІС ВАЛДАЙЦАЎ, СТАРШЫНЯ ЭКАНАМІЧНАГА СУДУ ГРОДЗЕНСКАЙ ВОБЛАСЦІ:
- В целом задачи для судов Гродненской области, как и в целом судебной системы, они в принципе примерно одинаковые, поэтому мы также работаем над повышением оперативности, обеспечением качества правосудия. Одна из важных задач, которая стоит перед судами – это отсутствие обращений граждан, это дальнейшее развитие цифровизации и самое главное, чтобы наши решения были не только обоснованы законом, но и справедливыми.
Автор: О. Пронкевич
Оператор: А. Сакута
























