72 паведамленні аб падзенні дрэў паступіла дыспетчарам службы выратавання рэгіёна ў суботу і нядзелю. З іх 54 апынуліся на дарозе, 15 зламаліся і абваліліся каля дамоў, адно пашкодзіла лінію электраперадач, яшчэ адно не вытрымала напору стыхіі на тэрыторыі могілак, акрамя таго ствол дрэва перакрыў і чыгуначныя пуці ў Мастоўскім раёне, пацярпеў і легкавы аўтамабіль. І гэта толькі тое, што тычыцца шкоды ад дрэў. Акрамя таго, пацярпелі 19 населеных пунктаў. Пашкоджаны дахі 18 сельскагаспадарчых будынкаў, фельчарска-акушэрскага пункта і двух прыватных жылых дамоў у Гродзенскім і Мастоўскім раёнах. Таксама ратавальнікам паступіла 14 паведамленняў аб дэфармацыі элементаў дахаў і балконаў, 2 паведамленні аб пагрозе падзення балконных рам, 3 паведамленні аб падтапленні падвалаў і падворкаў 10 прыватных жылых дамоў. Работнікі МНС дапамагалі ў распілоўцы дрэў, зняцці дэфармаваных канструкцый і адпампоўцы вады.
НАТАЛЛЯ ЖЫВАЛЕЎСКАЯ, АФІЦЫЙНЫ ПРАДСТАЎНІК ГРОДЗЕНСКАГА АБЛАСНОГА ЎПРАЎЛЕННЯ МНС:
– Люди не пострадали. Во всех случаях было организовано оперативное реагирование. Нарушения работы объектов жизнеобеспечения не произошло. Для ликвидации последствий непогоды привлекались не только работники МЧС, но и аварийные бригады электросетей, специалисты коммунальных служб, лесхозов. Граждане также активно участвовали в наведении порядка.
Дзякуючы таму, што людзі ведалі аб набліжэнні непагадзі, а таксама звязанай з ёй небяспекі, і падрыхтаваліся загадзя, сур'ёзных наступстваў удалося пазбегнуць.