У Гродна будуць працаваць адразу некалькі студый: Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт, Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы, студыя аддзела адукацыі Гродна, студыя, у якой ддыктоўку будуць пісаць гродзенскія спартсмены, студыя моладзі Гродна. Акрамя таго, у фармаце анлайн-відэа прымуць удзел студэнты і выкладчыкі МДУ імя Ламаносава, супрацоўнікі пасольства Беларусі ў Кітаі і каля 50 універсітэтаў Кітая. Гэта тыя ўдзельнікі дыктоўкі, хто падключыцца ў фармаце відэаканферэнцыі. Усе астатнія жадаючыя змогуць далучыцца да напісання і праверыць свае сілы, падключыўшыся да трансляцыі дыктоўкі на YouTube-канале. Чытаць дыктант будзе Аляксандра Радковіч, вядучая праграмы “5 хвілін па-беларуску” на тэлеканале “Гродна Плюс”. Пачатак у 11.40.