Падчас падвядзення вынікаў вучэнняў міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін даў наступную адзнаку дзеянням ваенных дзвюх краін: прадэманстраваны зладжанасць дзеянняў у адзіных баявых парадках беларускіх і расійскіх лётчыкаў, вайскоўцаў механізаваных і танкавых падраздзяленняў, дэсантнікаў і «спецпрызнаўцаў», і ракетчыкаў. Акрамя таго, адзначыў, што пытанні забеспячэння перагрупоўкі войскаў у такіх маштабах адпрацоўваліся ўпершыню, а самі вучэнні "Саюзная рашучасць" пацвердзілі здольнасць узброеных сіл Беларусі і Расіі сумесна вырашаць задачы ўзброенай абароны Саюзнай дзяржавы. Разам з тым, дасягнуты неабходны ўзровень аператыўнай сумяшчальнасці.
Віктар Хрэнін, міністр абароны Беларусі:
– В связи с нарастанием военной активности стран Северо-Атлантического Альянса на внешних границах Союзного государства и обострения обстановки на Донбассе Президентами Республики Беларусь и Российской Федерации принято решение проверку сил реагирования Союзного государства продолжить с целью обеспечения безопасности наших стран. В её ходе будут тщательно проработаны этапы обороны Союзного государства, которые не были охвачены с такой степенью детализации учебными вопросами предыдущего периода проверки.
Як адзначыў міністр абароны, накіраванасць праверкі застанецца ранейшай. Яна заклікана забяспечыць адэкватнае рэагаванне і дээслакацыю ваенных падрыхтовак нядобразычліўцаў паблізу меж Беларусі і Расіі.