Пачатак вясны павінен праходзіць весела. Гэта час смачнай і сытнай ежы, абрадаў, песен і конкурсаў. Менавіта таму, база адпачынку "Прывал" раней за ўсіх пачала адзначаць адно з любімых славянскіх святаў - Масленіцу. Як і належыць, усё самае цікавае пачынаецца з песні.
Гэта адзін са шматлікіх конкурсаў забаўляльнай праграмы на "Прывале". Яна разлічана на дзяцей і дарослых, каб ніхто не сумаваў. Усё як у казцы –скамарохі, гатовыя на любую весялосць, а зіма не хоча саступаць месца вясне. Гасцям давялося моцна пастарацца, каб яна, нарэшце, пайшла, і можна было радавацца вясновай цеплыне.
ЛІЗАВЕТА НАЙЛОВIЧ, НАВЕДВАЛЬНІК БАЗЫ АДПАЧЫНКУ "ПРЫВАЛ":
Мне спадабаліся конкурсы, дзе мы распавядалі песні. На Масленіцу трэба есць бліны, я вельмі люблю звычайныя.
УЛАДЗІСЛАЎ ЖВІРБЛЯ, НАВЕДВАЛЬНІК БАЗЫ АДПАЧЫНКУ " ПРЫВАЛ":
- Масленіца – гэта свята, якое трэба адзначаць з радасцю і весялосцю. На Масленіцы рыхтуюць шмат бліноў, і гэта вясёлае свята.
Лічыцца, што Масленіца – гэта самае смачнае і сытнае славянскае свята. Шмат ўвагі надаецца такому сімвалу, як сонца. Тут можна пачаставацца блінамі: класічнымі або з арагінальнымі начыннямі. Ёсць нават такое павер'е: чым больш "залацістых" з'ясі на Масленіцу, тым багацей і цікавей будзе год. І куды ж без самай папулярнай забавы? Спрадвеку самыя моцныя і смелыя мужчыны залазяць на слуп. Ягор доўга не разважаў і першым прыняў удзел.
Падарунак, дарэчы, можа спатрэбіцца ў гаспадарцы - садовая лава.
ЯГОР САЎЧАНКА, НАВЕДВАЛЬНІК БАЗЫ АДПАЧЫНКУ "ПРЫВАЛ":
- Дадзены конкурс самы цікавы для мяне як для мужчыны, як для чалавека, каб праверыць свае сілы. Моцна стаміўся, рабіў перадышкі, але ў цэлым, атрымалася ўсё вельмі добра, я задаволены, так.
Упрыгожаннем свята стаў і рытуал, які сімвалізуе канчатак зімы. Спальванне пудзіла-гэта абнаўленне і развітанне з усім старым. Яркі момант ўсёй праграмы.
АНАСТАСІЯ УХНАЛЕВІЧ, НАВЕДВАЛЬНІК БАЗЫ АДПАЧЫНКУ "ПРЫВАЛ":
- Усё было вельмі добра, весела. Мы яшчэ пакаталіся на лыжах. І пачастункі былі, усё было класна. Тут весела, дзеці адпачываюць.
ВЯЧАСЛАЎ НАЙЛОВIЧ, НАВЕДВАЛЬНІК БАЗЫ АДПАЧЫНКУ "ПРЫВАЛ":
- Нам тут вельмі падабаецца. Дзецям, тым больш, вельмі падабаецца. Тут усё добра арганізавана, шмат мерапрыемстваў. Нейкіх конкурсаў. Мы пастаянна тут. І на Новы год, і на Масленіцу, як толькі даведаліся, што такое праводзіцца.
Праводзіць зіму і сустракаць вясну на "Прывале" будуць кожныя выхадныя да 7 сакавіка з усёй беларускай гасціннасцю і вялікімі запасамі румяных бліноў.
Автор: Я. Мельниченко
Оператор: В. Рубанов