Квэст-гульня "Кола беларускіх святаў" стартавала на базе цэнтра ўсяго некалькі дзён таму і ўжо прыцягнула ўвагу гараджан. На наведванне запісаліся ўжо некалькі груп - у кожнай з якіх ад 15 да 20 чалавек. Пазнаёміцца са старажытнай і самабытнай беларускай культурай звычайнаму гарадскому жыхару амаль не ўяўляецца магчымым. А між тым, традыцыйныя святы, такія як "Каляды", "Масленіца" ці "Грамніцы", якія гродзенцы прывыклі адзначаць штогод, утрымліваюць у сабе як язычніцкія абрады, так і ціякавыя хрысціянскія звычаі. Пра гэта сучаснаму пакаленню і вырашылі распавесці ў цэнтры рамёстваў. Падобны праект перш за ўсё з'яўляецца адукацыйным, аднак, наведвальнікаў чакаюць не проста апавяданні пра традыцыі продкаў. Усё праходзіць у фармаце квэст-гульні. Напачатку група дзеліцца на тры каманды, у кожнай з якіх ёсць свая задача.
МАРЫНА ЧЫКУН, ЗАГАДЧЫК ФІЛІЯЛАМ ЦЭНТРА РАМЁСТВАЎ «СПАДЧЫНА»:
- Гэта будзе выраб лялек. Лялька-масленіца і лялька Спірыдон-сонцаварот. Вырабляючы гэтую ляльку, кожная група атрымлівае своеасаблівую інфармацыю аб тым, што гэта за лялька, калі яна рабілася, з якой мэтай. Яшчэ адна з груп будзе прапрацоўваць прадстаўленне «масленіца», то ёсць магчымасць не проста ўбачыць казку, прадстаўленне, а магчымасць пагуляць лялькамі і прыняць удзел.
На выкананне заданняў кожнай камандзе даецца ўсяго 15 хвілін, як паказвае практыка, гэтага часу цалкам дастаткова, каб не толькі змайстраваць лялькі, але і навучыцца працаваць у камандзе. Такі навык, кажуць у цэнтры рамёстваў, асабліва карысны вучэбным групам. Напрыклад, навучэнцам школ альбо студэнтам. Адным з фінальных этапаў квэста сталі дэбаты. Тут кожны з удзельнікаў змог паказаць свае навыкі пераканаўчасці, а яшчэ навучыўся адстойваць свой пункт гледжання. Пакуль такая гульня закранае святы зімовага цыкла, але ў арганізатараў у планах зрабіць падобныя квэсты на тэматыку вясновых і летніх святаў таксама. Бо даведацца пра свае вытокі лішнім ніколі не будзе.
Кореспондент: Анна Соловей
Оператор: Виталий Рубанов